Спампаваць каталог прадукцыі

Візіт прадстаўнікоў групы кампаніі "Таджеро" на ААТ "Мінскі малочны завод №1"

З 18 па 22 траўня адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь прадстаўнікоў групы кампаній "Таджеро" (Рэспубліка Таджыкістан). Мэтай візіту з'яўляецца вызначэнне перспектыўных напрамкаў па стварэнню ў Таджыкістане сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы малака. Падчас сустрэчы прадстаўнікі кампаніі "Таджеро" высока ацанілі прадукцыю Першага малочнага завода, а таксама змаглі прадэгуставаць навінкі - пітныя ёгурты "Арыстаў Fitnessline".

ТАА "Таджеро" - гандлёвая кампанія, якая спецыялізуецца на імпарце і дыстрыбуцыі прадуктаў харчавання, заснаваная ў 2000 годзе. Ахоп 25 гарадоў рэспублікі, звыш 6000 гандлёвых кропак, асартымент больш за 2500 найменняў прадуктаў харчавання.