Спампаваць каталог прадукцыі

Нарачанскі вытворчы ўчастак

Будаўніцтва Нарачанскага вытворчага ўчастка ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (у той час ён называўся «Кабыльнiцкi завод») пачалося ў 1950 годзе. Праз 2 гады прадпрыемства пачало выпрацоўку малочнай прадукцыі. У 1964 году Кабыльнiцкi завод быў перайменаваны ў Нарачанскі. Праз 4 гады была праведзена яго рэканструкцыя: пабудаваны новы адміністрацыйны будынак, адкрыты цэх па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, кампрэсарны цэх і кацельня.

У 1970 годзе сэпаратарныя аддзяленнi, за выключэннем Крывіцкага нізавога завода, спынілі вытворчасць прадукцыі. У 1973 годзе была праведзена рэканструкцыя Крывіцкага вытворчага ўчастка і наладжаны выпуск казеіну. У 2000 годзе на прадпрыемстве была праведзена рэканструкцыя сыраробнага цэха.

У 1995 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Нарачанскі масласырзавод». У 2005 годзе была распрацавана гандлёвая марка прадпрыемства «Нарачанскія пачастункі». 21 мая 2009 года прадпрыемства было рэарганізавана ў Нарачанскі вытворчы ўчастак ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».

У 4 квартале 2014 года на прадпрыемстве была ўведзена ў эксплуатацыю камплектная аўтаматызаваная лінія для вытворчасці сыру з блакітнай цвіллю тыпу «Рокфор».

Вытворчы ўчастак спецыялізуецца на вытворчасці стэрылізаванага малака, тварагу і сыроў мяккіх.

На Нарачанскім вытворчым участку ўкаранёны сістэмы: менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у галіне вытворчасці малака стэрылізаванага, тварагу, сыру з блакітнай цвіллю; НАССР на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 1470 у галіне вытворчасці і захоўвання малака стэрылізаванага, тварагу, сыроў плаўленых, паўцвёрдых і мяккіх, у тым ліку з блакітнай цвіллю; менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на адпаведнасць выканання патрабаванняў ISO 22000 у галіне вытворчасці малака стэрылізаванага і сыроў з блакітнай цвіллю; кіравання аховай навакольнага асяроддзя на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 14000. Таксама Нарачанскі вытворчы ўчастак уключаны ў спіс зарэгістраваных вытворцаў, якія экспартуюць прадукцыю ў КНР (сыр).