Спампаваць каталог прадукцыі

Візіт дэлегацыі з Рэспублікі Казахстан

24 лютага 2021г. ААТ «Мінскі Малочны завод №1» - кіруючую кампанію холдынгу «Першы малочны» наведала дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыя азнаёмілася з асартыментам прадукцыі і працай прадпрыемства. Падчас візіту былі праведзены перамовы паміж двума бакамі з мэтай далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.