Спампаваць каталог прадукцыі

XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2021»

Юбілейны, 30-ты Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 15 па 18 ліпеня. (Дадатковыя праекты запланаваны на 14 і 19 ліпеня).


Галоўнай падзеяй фестывалю традыцыйна стануць конкурсы вакалістаў – дарослы і дзіцячы. Упершыню заяўка на ўдзел у вакальным спаборніцтве прыйшла ад прадстаўніка Эквадора. А вось хто ўвойдзе ў склад журы, дырэкцыя форуму мастацтваў пакуль трымае ў сакрэце. У праграме юбілейнага фестывалю – вядомыя і любімыя выканаўцы: Мікалай Баскаў, Аляксандр Буйноў, Роза Рымбаева, Таісія Павалій, Дзімаш Кудайберген, Наташа Каралёва, Аляксандр Дабранраваў, Ірына Білык. За дзень да афіцыйнага адкрыцця адбудзецца канцэрт-уверцюра да фестывалю “Агонь і лёд”. Упершыню на сцэне Летняга амфітэатра будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой выступяць артысты Санкт-Пецярбурскага балета на лёдзе. Гэта будзе сапраўдны парад пераможцаў і прызёраў сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў па фігурным катанні. Шоў адбудзецца пад гукі рок-хітоў у выкананні “Канкорд аркестра”, кіраваць якім будзе Fabio Pirola (Італія).
Парадуюць паклоннікаў фестывалю і традыцыйныя праекты, між якіх: зборныя канцэрты “Залаты хіт”, “Рытмы лета”, “Шансон ТБ – усе зоркі” і гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.