Спампаваць каталог прадукцыі

ПРОДЭКСПО 2019

З 12 па 15 лістапада 2019 году ў Менску адбылася 25-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш "Прадэкспа - 2019".
Прадэкспа - найбуйнейшая выстава-кірмаш Рэспублікі Беларусь, якая прадстаўляе харчовы рынак айчынных і замежных вытворцаў.
Да таго ж, Прадэкспа з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы спецыялізаванай выставай міжнароднага ўзроўню В2В фармату па пытаннях харчавання і прадуктаў харчавання, закліканай вырашаць спецыфічныя задачы па наладжванні камунікацый паміж вытворцамі і аптовымі пакупнікамі харчовых тавараў, гандлёвага абсталявання, у тым ліку замежнымі.     

У гэты раз выстава сабрала больш за 200 прадстаўнікоў прадпрыемстваў харчовай прамысловасці з блізкага і далёкага замежжа - Расіі, Азербайджана, Малдовы, Польшчы, Арменіі, Латвіі, Узбекістана.

У рамках «Прадэкспа -2019» Холдынг «Першы малочны» прадставіў сваю экспазіцыю, дзе можна было азнаёміцца з шырокім асартыментам прадукцыі, прадэгуставаць навінкі, а так жа правесці перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі.