Спампаваць каталог прадукцыі

Дапаможам Арыне Рудніцкай

Па кропельцы дабра. Маленькая брэстаўчанка Арына Рудніцкая тэрмінова мае патрэбу ў дапамозе.

На сённяшні дзень сабрана 11 працэнтаў ад патрэбнай сумы. Бацькі Арыны звяртаюцца па дапамогу да ўсіх людзей.

Арыне Рудніцкай споўнілася год і чатыры месяцы, калі ў яе выявілі складанае генетычнае захворванне - спінальную мышачную атрафію 2-га тыпу. Калі яе не лячыць, то дзіця спачатку страціць рухаваю актыўнасць у нагах, потым у руках, а далей хвароба стане яшчэ больш небяспечнай – атрафіруюцца цела, мышцы глытання і дыхання.

У свеце ўжо знойдзена лячэнне такога захворвання. Але гэта найноўшыя генныя распрацоўкі і кошт астранамічная. На адзін укол-кропельніцу «Золгенсма» патрабуецца больш за два мільёны даляраў. Але гэты прэпарат дае шанец раз і назаўжды забыцца пра падступную хваробу. Укол робяць адзін раз, але трэба паспець да таго як дзіцяці споўніцца два гады. Для Арыны гэта жнівень 2021 года.

На сённяшні дзень сабрана 11 працэнтаў ад патрэбнай сумы. Бацькі Арыны звяртаюцца па дапамогу да ўсіх людзей.

Ад нашага з вамі ўдзелу залежыць жыццё маленькага чалавечка. Дапаможам Арыне!