Спампаваць каталог прадукцыі

"Курган Славы"

14 і 15 жніўня 2021 года на мемарыяльнам комплексе «Курган Славы» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году народнага адзінства, у якім прымала ўдзел ААТ «Мінскі малочны завод №1».

Наша прадпрыемства арганізавала для гасцей свята дэгустацыю сваёй малочнай прадукцыі, пасля чаго людзі мелі магчымасць набыць ласункі, якія спадабаліся. Карысталася поспехам і фотазона, дзе можна было зрабіць фотаздымкі на памяць.