Спампаваць каталог прадукцыі

«IMG FASHION KILLA PARTY»

22 траўня 2021 года на пляцоўцы сучаснай гасцініцы "Double Tree Hilton Minsk", адбыўся 2-гі сезон праекта «IMG FASHION KILLA PARTY» – модныя паказы дызайнерскага адзення, а таксама ў рамках мерапрыемства прайшлі паказы дзіцячай моды KIDS SHOW і дабрачынны паказ сумесна з Беларускай асацыацыяй дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам "БелАДДІіМІ".
ААТ «Мінскі малочны завод №1», вядома ж, не засталося ў баку і стала партнёрам дадзенага мерапрыемства, падтрымаўшы дзяцей-мадэляў салодкімі падарункамі.