Спампаваць каталог прадукцыі

Міжнародная выстава "Белагра-2021"

Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2021" прайшла на новай пляцоўцы ў выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 1 па 5 чэрвеня 2021 года.

Удзел у выставе прынялі больш 410 кампаній, якія прадставілі сельскагаспадарчую прадукцыю, абсталяванне і тэхніку з 16 краін: Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, Літвы, Кітая, Польшчы, Сербіі, Швецыі, Эстоніі, Італіі, Даніі, Чэхіі, Іарданіі. Асобнымі экспазіцыйнымі блокамі былі прадстаўлены прадпрыемствы Германіі і абласцей Расіі: Варонежскай, Растоўскай, Кіраўскай.

У выставе ўзяла удзел і ААТ "Мінскі малочны завод №1" - кіруючая кампанія холдынгу "Першы малочны". Наведвальнікі прадэгуставалі прадукцыю, якая ўжо не раз заваёўвала прызнанне ў спажыўцоў: глазураваныя сыркі, малако, тварожныя прадукты, сыры фету і Брынза, а таксама і навінкі: сыр тварогавы "1М", новая лінейка ёгуртаў "Yoguru", жэле "мохіто" і шмат іншага.

[Youtube] https://youtu.be//watch?v=MvAEtPyELAo [/ youtube]