Спампаваць каталог прадукцыі

Увазе акцыянераў!

ААТ «Мінскі малочны завод №1» паведамляе аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў, якi адбудзецца 8 студзеня 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. Солтыса 185, 2 паверх (актавая зала). Пачатак сходу ў 11-00.
Парадак дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў
ААТ «Мінскі малочны завод №1":
1. Аб стварэнні холдынгу «Першы малочны».
1.1. Аб вызначэнні кіруючай кампаніяй холдынгу «Першы малочны» адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі малочны завод № 1";
1.2. Аб перайменаванні ААТ «Мiнскі малочны завод № 1» у ААТ «Мінскі малочны завод №1» - кіруючая кампанія холдынгу «Першы малочны».
1.3. Аб зацвярджэнні Статута ААТ «Мiнскі малочны завод № 1» у новай рэдакцыі.
2. Аб адмене рашэння пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ААТ «Менскі малочны завод № 1» ад 03 мая 2018 года.
Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў будзе праводзіцца з 9-30 да 10-45 ў дзень і па месцы правядзення сходу па прад'яўленні пашпарта, а для прадстаўнікоў акцыянераў - па даверанасці і пашпарце.
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе дадзеных рэестра акцыянераў па стане на 2018/12/28 года.
Азнаямленне асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, з інфармацыяй (дакументамі), якія прадстаўляюцца пры падрыхтоўцы да правядзення Сходу, ажыццяўляецца ў рабочыя дні і ў працоўны час
з 29 снежня 2018 года па 08 студзеня 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. Солтыса 185, 6 паверх, аддзел прававой і кадравай работы, а ў дзень правядзення Сходу (08 студзеня 2019 году) падчас і ў месцы яго правядзення.

Кантактны тэлефон: 8017 2464261
Назіральны савет ААТ «Мінскі малочны завод №1».