Спампаваць каталог прадукцыі

"Белагра-2019"

Запрашаем Вас наведаць нашу экспазіцыю на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра 2019», якая будзе праходзіць з 4 па 9 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» ў аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна.

Удзел у выставе возьмуць каля 600 кампаній з 29 краін свету.

«Мінскі малочны завод №1» прадставіць шырокі спектр малочнай прадукцыі і парадуе наведвальнікаў выставы дэгустацыямі сваёй прадукцыі.

Упершыню мы прымем удзел у выставе ўжо ў якасці холдынгу, а гэта значыць, што асартымент нашай прадукцыі стане яшчэ больш разнастайным!

Калі вы яшчэ не паспелі, у вас будзе магчымасць паспрабаваць нашы навінкі: сырок у карамельнай глазуры гандлёвай маркі «Малочная краіна» і лінейку сыркоў гандлёвай маркі «Депи» з густам згушчанага малака, какава і ваніліну.