Спампаваць каталог прадукцыі

Паважаныя акцыянеры!

ААТ «Мінскі малочны завод №1» паведамляе аб унясенні змен у парадак дня чарговага агульнага сходу акцыянераў, які адбудзецца 29 сакавіка 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. Солтыса 185, 2 паверх (актавая зала). Пачатак сходу ў 11-00.
Парадак дня чарговага агульнага сходу акцыянераў
ААТ «Мінскі малочны завод №1":
1. Справаздача аб рабоце назіральнага савета ў 2018 годзе.
2. Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2018 год і асноўных напрамкаў развіцця на 2019 год.
3. Справаздача аб выніках аўдытарскай праверкі і праверкі рэвізійнай камісіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства ў 2018 годзе.
4. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах Таварыства за 2018 год.
5. Зацвярджэнне напрамкаў размеркавання прыбытку Таварыства ў 2019 годзе і першым квартале 2020 года.
6. Аб размеркаванні прыбытку, які застаўся ў распараджэнні Таварыства, і выплаце дывідэндаў за 2018 год.
7. Аб вызначэнні тэрміну выплаты дывідэндаў за 2018 год.
8. Абдэлегаванні паўнамоцтваў Назіральнаму савету прымаць рашэнні аб выдзяленні бязвыплатнай(спонсарскай) дапамогі.
9. Абранне членаў Назіральнага савета і рэвізійнай камісіі Таварыства.
10. Аб зацвярджэнні памеру ўзнагароджанняў членам Назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
11. Аб унясенні змен у статут Таварыства.
Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у чарговым агульным сходзе акцыянераў будзе праводзіцца з 9-30 да 10-45 у дзень і па месцы правядзення сходу па прад'яўленні пашпарта, а для прадстаўнікоў акцыянераў – па даверанасці і пашпарце.
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у чарговым агульным сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе дадзеных рэестра акцыянераў па стане на 2020/03/01 года.
Азнаямленне асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, з інфармацыяй (дакументамі), якія прадстаўляюцца пры падрыхтоўцы да правядзення Сходу, ажыццяўляецца ў рабочыя дні і ў працоўны час з 20 сакавіка 2020 года па 26 сакавіка 2020 года па адрасе: г. Мінск, вул. Солтыса 185, 6 паверх, упраўленне прававой, кадравай і арганізацыйнай працы, а ў дзень правядзення Сходу (27 сакавіка 2020 года) у месцы яго правядзення.
Кантактны тэлефон: 8017 270-60-21.
Назіральны савет ААТ «Мінскі малочны завод №1».