Спампаваць каталог прадукцыі

Звесткі аб выплаце дывідэндаў

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі малочны завод № 1"
Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 220070, г. Мінск, вул. Солтыса, 185.
Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 223034, Мінскі р-н, г. Заслаўе, вул. Вакзальная, 11.
Рашэнне аб выплаце дывідэндаў прынята на чарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Мінскі малочны завод №1» 2021/03/29.
На чарговым агульным сходзе акцыянераў прынята рашэнне: выплаціць дывідэнды фізічным і юрыдычным асобам па выніках працы за 2020 год суразмерна долі ў статутным фондзе. Сума дывідэндаў на адну акцыю складае 1,41 руб. Выплату дывідэндаў акцыянерам Таварыства правесцi суразмерна долі ў статутным фондзе ў тэрмін да 2021/06/01 ў безнаяўнай форме, шляхам пералічэння на разліковы рахунак акцыянера, з улікам выплаты мінімальнай абавязковай часткі дывідэндаў на долю Мінскай вобласці.
Акцыянеры абавязаны адкрыць разліковыя рахункі ў ААТ «АСБ Беларусбанк» і даць Таварыству ў тэрмін да 2021/05/01 банкаўскія рэквізіты, для пералічэння дывідэндаў.